Памёр генконсул Беларусі ў Стамбуле



Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Уладзімір Мірановіч раптоўна памёр 17 лістапада.

Як паведамляе беларускае пасольства ў Турцыі, у сувязі са смерцю Мірановіча ў генеральным консульстве будзе адкрыта кніга спачуванняў 20 і 21 лістапада з 10.00 да 13.00 гадзін. Спачуванні могуць таксама быць накіраваныя на электронны адрас: [email protected]

Уладзімір Мірановіч нарадзіўся 26 верасня 1956 года. З 1978 па 1996 год працаваў на розных пасадах у Беларускім політэхнічным інстытуце, Дзяржплане БССР, апараце Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Наступныя дваццаць гадоў працаваў у сістэме МЗС, у тым ліку ў дыпламатычных прадстаўніцтвах Беларусі ў Дзяржаве Ізраіль, Злучаных Штатах Амерыкі, Чэшскай Рэспубліцы. Са жніўня 2016 года ўзначальваў генеральнае консульства Беларусі ў Стамбуле.

belapan.com