Памёр прадстаўнік Расеі пры ААН Віталь Чуркін



Пастаянны прадстаўнік Расеі пры ААН Віталь Чуркін раптоўна памёр у Нью-Ёрку 20 лютага, заявілі ў расейскім МЗС.

Віталь Чуркін пайшоў з жыцця за дзень да свайго 65-годдзя. У МЗС выказалі глыбокія спачуванні родным і блізкім дыпламата.

Віталь Чуркін знаходзіўся на дыпламатычнай працы з 1974 года, з 2006-га займаў пасаду пастаяннага прадстаўніка Расеі пры ААН.

ria.ru