Пантыфік заклікаў да спынення гвалту ў Беларусі



16 жніўня 2020 г. падчас сваёй традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» Пантыфік скіраваў адмысловы зварот, звязаны з сітуацыяй у Беларусі.

«Мае думкі кірую да дарагой Беларусі. З вялікай увагай сачу за сітуацыяй, якая склалася пасля выбараў у гэтай краіне. Заклікаю да дыялогу, спынення гвалту, паважання справядлівасці і права. Давяраю ўсіх беларусаў апецы Багародзіцы, Каралевы супакою», – сказаў Францішак.

Радыё Ватыкана