Парашэнка аб’явіў пра пачатак аперацыі аб’яднаных сіл у Данбасе



Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка афіцыйна абвясціў аб завяршэнні антытэрарыстычнай аперацыі ў Данбасе і пачатку ў рэгіёне аперацыі аб’яднаных сілаў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Пасля аб’яўлення аб пераходзе да новага фармату аперацыі Пётр Парашэнка падпісаў адпаведны ўказ. У сваім выступе Парашэнка таксама заявіў, што ўрэгуляваць ваенны канфлікт неабходна палітыка-дыпламатычным шляхам, а таксама выказаў надзею на разгортванне місіі ААН на ўсходзе Украіны.

belta.by

Фота ukrinform.ru