Парашэнка і Дуда падпісалі супольную дэкларацыю



Працягваецца візіт Анджэя Дуды ва Украіну. Польскі прэзідэнт разам са сваім украінскім калегам Пятром Парашэнкам падпісалі супольную дэкларацыю пра стратэгічнае партнёрства.

Дуда Парашэнка

Фота president.gov.ua

Падрабязнасці ў нашага ўкраінскага карэспандэнта Марціна Войны:

– Украінска-польская дэкларацыя падпісаная Анджэем Дудам і Пятром Парашэнкам была складзена па выніках папярэдняй сустрэчы двух прэзідэнтаў. Галоўныя пункты: стратэгічнае партнёрства краін, падтрымка Польшчай еўрапейскай арыентацыі Украіны, а таксама ўкраінскай незалежнасці. Палітычныя аналітыкі адзначаюць, што пытанне еўрапейскай бяспекі вынесена ў дэкларацыі асобным пунктам. “Мы ўсведамляем сваю адказнасць за ўзмацненне бяспекі і стабільнасці на еўрапейскім кантыненце ў святле цяперашніх загроз выкліканых агрэсіяй Расеі супраць Украіны, акупацыі часткі яе тэрыторыі”, – гаворыцца ў супольнай заяве польскага і ўкраінскага прэзідэнтаў.

Раней паведамлялася пра гатоўнасць Кіева і Варшавы пачаць дыялог па трагічных старонках украінскай і польскай гісторыі, найперш – па падзеях на Валыні ў 1943 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]