Парашэнка патрабуе ад Пуціна выканання Менскіх дамоўленасцяў



Пятро Парашэнка накіраваў ліст Уладзіміру Пуціну з патрабаваннем выконваць Менскія дамоўленасці і вызваліць усіх закладнікаў, уключаючы Надзею Саўчанку.

Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт  сказаў у інтэрв’ю польскаму тэлеканалу TVN-24, паведамляе прэс-служба прэзідэнта. Пятро Парашэнка нагадаў, што ПАРЭ таксама патрабуе вызвалення Надзеі Саўчанкі, паколькі яна стала дэлегатам Асамблеі. Парашэнка адзначыў неабходнасць выканання Менскіх дамоўленасцей усімі бакамі. Ён падкрэсліў, што санкцыі ў дачыненні да Расеі з’яўляюцца эфектыўнымі.

„Яны павінны стварыць умовы, каб прымусіць Расею да перамоваў і выканання абавязацельстваў, якія яна ўжо на сябе ўзяла”, – сказаў украінскі прэзідэнт.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота topnews.ru

[manual_related_posts]