Парашэнка ўзгадніў з Пуціным алгарытм вызвалення Саўчанкі
Год таму
Прэзідэнт Украіны выказаў надзею, што яму з прэзідэнтам Расеі ўдалося ўзгадніць папярэдні алгарытм вызвалення ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі. Размова з Уладзімірам Пуціным была праведзеная па ініцыятыве Пятра Парашэнкі. Украінскі прэзідэнт паведаміў, што ўжо даў шэраг даручэнняў для адпрацоўкі механізму вяртання лётчыцы ва Украіну.
Ён таксама сустрэнецца з мамай і сястрой Надзеі. Будуць дадзены адпаведныя даручэнні Міністэрству юстыцыі. Парашэнка падкрэсліў, што гатовы адправіць прэзідэнцкі самалёт для таго, каб забраць Надзею дадому.
Паводле news.liga.net
Фота udf.by