Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расеі зацвердзіў бюджэт Саюзнай дзяржавы



Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расеі на 57-й сесіі 21 лістапада ў Санкт-Пецярбургу зацвердзіў галоўны фінансавы дакумент — бюджэт Саюзнай дзяржавы, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнай думы Расеі.

Даходы бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2020 год складуць 5 млрд 521,5 млн расейскіх рублёў, расходы — 5 млрд 377,1 млн рублёў. Такім чынам, прафіцыт складзе 144,4 млн рублёў, што ў шэсць разоў менш, чым у 2019 годзе.

„Асноўнымі крыніцамі фармавання даходнай часткі бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2020 год з’яўляліся долевыя ўзносы Рэспублікі Беларусь і Расеі, а таксама дадатковыя крыніцы, рэшткі бюджэтаў мінулых гадоў”, — сказаў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.

Фота putnik.by