Партыя БНФ рыхтуецца да парламенцкіх выбараў



Прадстаўнікі партыі БНФ на Гарадзеншчыне збіраюцца вылучыць больш за 10 кандыдатаў. Сярод іх – людзі рознага ўзросту і розных прафесій. Агулам па Беларусі Сойм партыі БНФ прыняў рашэнне вылучыць 54 партыйца для ўдзелу ў парламенцкай кампаніі ў якасці кандыдатаў. З чым партыя БНФ ідзе на гэтыя выбары? Кажа старшыня гарадзенскай абласной арганізацыі партыі Вадзім Саранчукоў:

— Мы зыходзім з таго, што ў гэтую кампанію будзе шмат арганізацыяў, якія будуць імкнуцца прадстаўляць пазітыўны вобраз Беларусі, але ёсць шмат тэмаў, якія ніхто акрамя нас не ўздыме. Такія як напрыклад: вяртанне прыватнай уласнасці на зямлю, альбо геастратэгічныя ці геапалітычныя моманты, такія як вайна Расеі з Украінай і Балта-Чарнаморскі саюз.Таму, дзеля данясення гэтай інфармацыі прынятае рашэнне пра вылучэнне нашых кандыдатаў.

Парламенцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца не пазней за 17-га верасня. Пра ўдзел у выбарах ужо заявілі партыі БНФ, АГП і БХД, Рух «За Свабоду», а таксама грамадзянская кампанія «Гавары праўду».

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]