Партыя БНФ шукае памяшканне для з’езду



Выпрацоўка  партыйнай стратэгіі на прэзідэнцкія выбары 2015 года і абранне кіраўніцтва – гэта галоўныя тэмы, якія будуць абяркоўваць дэлегаты З’езду Партыі БНФ, што  пройдзе 11 кастрычніка ў Менску.  Як распавёў намеснік старшыніБНФ Рыгор Кастусёў, будуць разглядацца таксама пытанні аб зменах у праграме партыі:

– Ёсць шмат напрацовак. У сувязі са змяненнем сітуацыі ў заканадаўстве Беларусі, з новымі падыходамі партыі да розных сітуацый, мы, напрыклад, разглядаем унясенне ў праграму такога пункту, як адмена смяротнага пакарання ў Беларусі. Партыя БНФ выступае за гэта. Мы гэта абазначым у нашай праграме і паспрабуем больш актыўна займацца гэтым пытаннем.

Як распавёў Рыгор Кастусёў, цяпер вядуцца пошукі пямяшкання дзеля правядзення з’езду.  Раней З’езд Партыі БНФ планавалася правесці 13 верасня, аднак у апошні момант сябрам партыі адмовілі ў выдзяленні памяшкання.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя