Партыя БНФ заклікае ўзяць пад кантроль дзейнасць расейскіх донараў і фондаў



Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч накіраваў у Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі прэзідэнта прапановы па ўзмацненні кантролю за дзейнасцю ў Беларусі расейскіх донараў і фондаў. Прапановы распрацаваныя ў межах грамадскага абмеркавання, якое наладжанае Дэпартаментам па гуманітарнай дзейнасці з нагоды рэфармавання парадку атрымання і выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі.

– І мы як раз прапаноўваем накласці тыя ж самыя абмежаванні на суб’ектаў Расейскай Федэрацыі, якія закон сёння накладае на прадстаўнікоў-суб’ектаў іншых замежных дзяржаваў у плане фінансавання, і тыя ж самыя абмежаванні, куды, на якія мэты гэтыя сродкі могуць быць накіраваныя. Укладаюцца ў гэта вялікія сродкі, мы бачылі, як гэта рабілася ва Украіне. Надзвычай небяспечна, што расейская заканадаўства гэта ніякім чынам не рэгламентуе.

Партыя БНФ прапануе выключыць з заканадаўства нормы, згодна з якімі дзейнасць расейскіх донараў не падпадае пад агульны парадак і абмежаванні, што вызначаныя для ўсіх замежных і міжнародных  фондаў.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя