Парубій прывёз у ЗША спіс патрэбнага ўзбраення



Першы намеснік старшыні Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій прывёз у Злучаныя Штаты спіс неабходнага ўзбраення. Гэты спіс быў узгоднены з украінскімі сілавымі ведамствамі.

Parubiy-Andrey

Пра гэта Парубій расказаў украінскай службе „Голаса Амерыкі”. Паводле яго словаў, частка патрэбнага ўзбраення мае нелятальны характар – гэта, напрыклад, радары і беспілотнікі, сродкі падаўлення радыёсувязі праціўніка. Але ў пераліку ёсць і лятальная зброя:

– Гэта пераважна высокадакладная зброя, гэта звычайная супрацьтанкавая зброя – „Джэвеліны”, як іх называюць, але гэта вычарпальны, хоць і невялікі пералік, які ўжо быў перададзены на вышэйшым узроўні прэзідэнту Злучаных Штатаў Амерыкі. Галоўнае паведамленне, якое трэба сказаць нашым калегам, якія насамрэч вельмі дапамаглі Украіне, і мы павінны за гэта падзякаваць Злучаным Штатам Амерыкі. Але разам з гэтым мы павінны нагадаць, што Украіна сёння змагаецца не толькі за інтарэсы Украіны, сёння нашы хлопцы стаяць за ўвесь цывілізаваны свет.

„Слова Злучаных Штатаў будзе вырашальным. Пасля ЗША многія лідары еўрапейскіх краін, Канады, я ўпэўнены ў гэтым, падтрымаюць гэтую ініцыятыву, і больш актыўна пачнуць дапамагаць Украіне”, – дадаў віцэ-спікер украінскай Вярхоўнай Рады Андрэй Парубій.

[manual_related_posts]