Пасла Беларусі ў Арменіі Аляксандра Канюка выклікалі ў МЗС краіны



Пра гэта паведамляе агенцтва “Навіны-Арменія”. Раней Лукашэнка ў інтэрв’ю расейскаму журналісту Уладзіміру Салаўёву выказаў меркаванне пра магчымае далучэнне новых краін да Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, у тым ліку ён назваў Арменію. “Арменіі няма куды дзявацца. Вы думаеце, яны некаму патрэбныя?” – заявіў Лукашэнка ў інтэрв’ю.

Пасля гэтага ў МЗС Арменіі заявілі, што “своеасаблівы геапалітычны аналіз прэзідэнта Беларусі праследую мэту абслугоўваць, у першую чаргу, уласную ўнутрыпалітычную павестку і не мае ніякага дачынення да Арменіі і яе знешняй палітыкі”.

[manual_related_posts]