Пасля Беларусі і Украіны ўплыў Крамля нацэліцца на Польшчу?
5 месяцаў таму
Размова не ідзе пра захоп тэрыторыі, але пра спробу ў аддаленай перспектыве „ператварыць Польшчу ў Беларусь” — у ідэйна блізкую буферную дзяржаву. Такім меркаваннем ваенны эксперт Ягор Лябядок падзяліўся ў эфіры ўкраінскага ютуб-канала BalaganOFF. Ён сказаў, што ў канцэпцыі абароннай палітыкі Беларусь — ужо расейскі плацдарм. Наступны этап — Польшча і Балтыя.
“Яны не імкнуцца захапіць Польшчу, але каб Польшча стала цяперашняй Беларуссю. Фармальна, намінальна незалежнай. Можа, нейкіх пары баз, можа і не быць. Але там дакладна не павінна быць войскаў НАТА, там павінна быць дакладна сваё слабое войска і палітыка, блізкая да ідэй, якія патрэбныя Расейскай Федэрацыі”, – кажа эксперт.
[manual_related_posts]