Пасол Літвы: Пытанне палітвязняў пастаянна абмяркоўваецца з беларускімі ўладамі



ignataviciusПытанне палітычных вязняў пастаянна абмяркоўваецца з беларускімі ўладамі. Пра гэта пасол Літвы ў Беларусі Эвалдас Ігнатавічус заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат”. “Жаданне і наша, і прадстаўнікоў Еўракамісіі, каб гэтае пытанне вырашылася як мага хутчэй. Аднак калі будуць прынятыя рашэнні – пакуль невядома,” – адзначыў пасол:

Гэты падыход Еўразвяза, Літвы як яго чальца, які тычыцца пытання правоў чалавека, пытання палітвязняў, увечь час застаецца. Кожны раз вядуцца дыскусіі на гэты конт падчас сустрэч з прадстаўнікамі беларускай улады. Заўсёды ёсць надзея, жаданне, што гэтае пытанне вырашыцца. І я б не звязваў гэта з канкрэтнымі падзеямі, напрыклад, з надыходзячымі выбарамі, якія маюць сваю спецыфіку.

Пры гэтым, на думку пасла, далейшае развіццё дачыненняў Еўразвязу і Беларусі залежыць ад характару правядзення прэзідэнцкіх выбараў. “Мы як суседняя дзяржава зацікаўлены ў тым, каб выбары прайшлі дэмакратычна, празрыста, каб не склалася такая сітуацыя, калі стасункі з міжнароднымі арганізацыямі адкідваюцца назад, каб быў крок наперад”, – заявіў Эвалдас Ігнатавічус.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота 2010.east-link.eu

[manual_related_posts]