Пасол Сямашка расказаў, пра што ўдалося дамовіцца ў Сочы



Беларускі і расейскі бакі на перамовах у Сочы цалкам узгаднілі праекты інтэграцыйных дарожных карт у электраэнергетыцы і ў пытаннях супрацоўніцтва мытных службаў.

Пра гэта паведаміў журналістам пасол Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка, каментуючы вынікі сустрэч прэзідэнтаў дзвюх краін Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, а таксама прэм’ер-міністраў Сяргея Румаса і Дзмітрыя Мядзведзева, якія прайшлі 6-7 снежня. Пра гэта перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле Сямашкі, надалей застаюцца няўзгодненымі восем дарожных карт, агулам іх 31. Сямашка таксама паведаміў, што пытанне наконт цаны паставак расейскага газу ў Беларусь мае быць узгодненае ў бліжэйшыя два тыдні. Паводле пасла, падчас перамоў закраналася таксама пытанне кампенсацыі Беларусі за расейскі манеўр у нафтавай сферы.

Беларускае Радыё Рацыя