Пасольства Беларусі накіравала ноту ў МЗС Украіны ў сувязі з маршам у гонар Бандэры



Пасольства Беларусі накіравала ноту ў МЗС Украіны ў сувязі з маршам у гонар Сцяпана Бандэры. Украінскія нацыяналісты традыцыйна праводзяць марш у дзень яго нараджэння, 1 студзеня.

Пасольства фіксуе «нарастаючую радыкалізацыю антыбеларускай пазіцыі Украіны, якая выяўляецца ў патуранні дэманстратыўнаму ўшанаванню калабарацыяністаў і катаў беларускага народу».

Як вядома, Сцяпан Бандэра быў стваральнікам Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, што ў 1930—50-я гады вяла ўзброеную барацьбу за незалежнасць Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: objectiv.tv