«Пастаўце зброю ва Украіну!». Зварот лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі да нямецкіх уладаў



На старонках «Шпігеля» Герта Мюлер і Святлана Алексіевіч звяртаюцца да Германіі з просьбай аб тэрміновай пастаўцы зброі Украіне. «Абедзве лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі рэзка крытыкуюць нямецкія ўлады, абвінавачваючы іх у кампраметацыі краіны на вачах усяго свету», — інфармуе TVP.

На думку Алексіевіч, падтрымка Украіны важная не толькі для Кіева, але і для Беларусі. Яна згадала, што падчас аднаго са сваіх візітаў ва Украіну была сведкай перавозкі целаў украінскіх вайскоўцаў, забітых на Данбасе.

„На працягу стагоддзяў было прынята, каб людзі пакідалі дамы і стаялі на каленях ля дарогі. Гэта было шакавальнае відовішча. Гэтых хлопцаў расстралялі расейскія найміты. Нямецкія палітыкі, якія ўжо адмаўлялі ад зброі гэтым хлопцам, павінны ведаць такія сцэны, каб зразумець, што ім цяпер рабіць”, – тлумачыць Алексіевіч.

У сваю чаргу Мюлер, якая атрымала Ноблеўскую узнагароду ад Шведскай акадэміі ў 2009 годзе, лічыць, што Германія «не можа спасылацца на сваё нацысцкае мінулае, каб апраўдаць адмову ад паставак зброі Украіне».

„Менавіта дзякуючы гісторыі Германія павінна зараз дапамагчы”, – падкрэслівае Мюлер. Ранейшае рашэнне нямецкіх палітыкаў адправіць каскі было, на яе думку, «ганьбай для ўсяго свету». «Ці будуць далей адпраўляць фенхель у мяшках? Ці труны для загінуўшых украінскіх воінаў?» — іранічна пытаецца яна.

Мюлер заявіла, што палітыка Уладзіміра Пуціна пагражае не толькі Украіне, але і ўсім краінам Усходняй Еўропы. Чаму румыны, палякі і ўсе астатнія абавязкова хацелі ў НАТО? Не для нападу на Расею, а для абароны ад Расеі».

[manual_related_posts]