Партыя БНФ рыхтуецца да з’езду



Сарваны ў верасні з-за татальных адмоў у памяшканні 16-з’езд Партыі БНФ павінен адбыцца ў суботу, 11 кастрычніка. На афіцыйным сайце партыі ўжо з’явіўся праект зменаў у праграму БНФ, які абмяркоўваюць чальцы ды вылучаныя дэлегаты.

Яшчэ адным пытаннем, якое выклікае цікавасць і абмеркаване, з’ўляецца фармат удзелу БНФ у прэзідэнцкай кампаніі 2015 года. Так, напрыклад, пінскія чальцы лічаць, што неабходна вылучыць свайго кандыдата, які надалей можа зняцца на карысць адзінага, паведаміў Андрэй Кахнюк:

– Калі мы нешта сабой уяўляем, то і кандыдат ад нас павінен быць. Зразумела, невядома як будзе ісці перадвыбарная гонка, самі выбары, але калі нават дапусціць, што будзе другі тур, то ўжо на другім этапе магчымае вылучэнне адзінага. А на першапачатковай стадыі мы мусім заявіць, што мы ёсць, мы – партыя, вось наш кандыдат і нашая праграма.

Акрамя зменаў у праграму ды выбараў 2015 года, дэлегаты абяруць кіраўніцтва партыі. На думку лідараў БНФ, праблемы з правядзеннем з’езду могуць быць напрамую звязаныя з ягонай важнасцю. Дагэтуль такіх перашкод не было.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя