Патрыярх Кірыл прыбыў з візітам у Беларусь



Патрыярх Кірыл знаходзіцца з візітам у Беларусі, паведамляе sputnikby. Ён усклаў кветкі да Манумента Перамогі ў Менску.

Кіраўнік РПЦ прыбыў у Беларусь сёння. Увечары ён узначаліць вячэрняе богаслужэнне ў Свята-Духавым кафедральным саборы. Заўтра адправіцца ў Полацак, дзе пройдуць асноўныя ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды 1030-годдзя праваслаўя на беларускіх землях і заснавання Полацкай епархіі.

У планах таксама – сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.

У Беларусі патрыярх Кірыл прабудзе тры дні.

Фота: скрыншот з відэа

[manual_related_posts]