Патрыярх Кірыл прыляцеў у Менск



У суботу ў Менск прыляцеў кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы патрыярх Кірыл. Ён будзе ўдзельнічаць у святкаванні 1030-годдзя ўстанаўлення праваслаўя на беларускіх землях і ў мерапрыемствах у памяць аб прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Таксама ў планах – сустрэча з Лукашэнкам.

Патрыярх Кірыл пасля прылёту гаварыў пра Вялікую Айчынную вайну і Святую Русь. Вось што ён казаў пра новы храм і падворак у Менску, дзе можа спыняцца патрыярх: „Не думаю, што я буду часта стамляць вас сваімі візітамі, але сам факт існавання гэтага падворка мае вялікае духоўнае і сімвалічнае значэнне. Таму што праз гэты храм, праз гэтае месца бачным чынам дэманструецца наша адзінства, адзінства Святой Русі. Тое самае адзінства, дзякуючы якому сфармавалася псіхалогія рускага чалавека,” — прыводзіць словы патрыярха сайт БПЦ. Патрыярх удакладніў, што пад словам “рускі” мае на ўвазе “і беларусаў, украінцаў, усіх тых, хто выйшаў з Кіеўскай купелі Хрышчэння”.

[manual_related_posts]