Пацвердзілі прыхільнасць да выканання рэжыму спынення агню



Удзельнікі перагавораў па Украіне пацвердзілі прыхільнасць да выканання рэжыму спынення агню, заявіў журналістам спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны Марцін Сайдзік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

„Мы, члены трохбаковай кантактнай групы і прадстаўнікі АРДВ і АРЛВ (асобныя раёны Данецкай і Луганскай абласцей. – Заўвага БЕЛТА), падкрэсліваючы неабходнасць забеспячэння міру і спакою ў сувязі з будучымі святамі, пацвярджаем сваю прыхільнасць да выканання ўсёабдымнага ўстойлівага і бестэрміновага рэжыму спынення агню пачынаючы з 00.00 24 снежня гэтага года па кіеўскім часе”, – сказаў Марцін Сайдзік, зачытваючы заявы кантактнай групы.

У заяве бакі таксама выказалі прыхільнасць да выканання менскіх пагадненняў і эфектыўнага прадаўжэння менскага працэсу ў новым годзе. Ад сябе Марцін Сайдзік дадаў, што „быў бы вельмі рады атрымаць падтрымку гэтай ініцыятывы і на вышэйшым палітычным узроўні”. Спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе канстатаваў, што значная колькасць абавязацельстваў, прадугледжаных мінскімі пагадненнямі, не была поўнасцю выканана ў гэтым годзе. Аднак адсутнасць дастатковага прагрэсу не павінна спыняць на шляху прадаўжэння перагаворнага працэсу ў новым годзе – з новымі сіламі і энтузіязмам, рэзюмаваў ён.

belta.by