Паўла Севярынца, які адбывае арышт, зноў будуць судзіць



Сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Паўла Севярынца, які з 31 сакавіка адбывае 10-сутачны арышт за акцыю ў абарону Курапатаў, 10 красавіка будуць судзіць зноў — гэтым разам за акцыю ля будынка КДБ вечарам 31 сакавіка. Пра гэта паведаміла прэс-служба БХД са спасылкай на жонку палітыка Вольгу Севярынец.

Суд адбудзецца ў апошні дзень тэрміну зняволення Севярынца. Калі суд не абвесціць рашэнне аб чарговым арышце, то сустаршыню БХД павінны вызваліць 10 красавіка прыблізна ў 19.00.

Затрыманы ўвечары 31 сакавіка ў Мінску на акцыі салідарнасці ля будынка КДБ Севярынец знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Раніцай 31 сакавіка Севярынец быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі па абароне Курапатаў, якая адбылася 24 лютага. Аднак пасля абвяшчэння прысуду палітык затрыманы не быў, ён бесперашкодна пакінуў будынак суда.

Увечары таго ж дня Севярынец прыйшоў да КДБ, каб узять удзел у акцыі салідарнасці з затрыманымі па справе аб так званай арганізацыі масавых беспарадкаў. Ён паспеў падняць два плакаты з партрэтамі затрыманых і выгукнуць „Свабоду палітвязням!”. Акрамя яго былі затрыманыя яшчэ некалькі чалавек. Севярынца даставілі ў Цэнтральнае РУУС, адкуль адвезлі ў ізалятар.

belapan.by