Паўночная Македонія ратыфікуе пратакол аб уступленні ў NATO



Парламент Паўночнай Македоніі выказаўся за ратыфікацыю пратаколу аб далучэнні краіны да Паўночнаатлантычнага альянсу. За дакумент прагаласавалі 114 дэпутатаў, са 116 прысутных, галасоў супраць не было. Адбылася цырымонія пад’ёму сцяга NATO перад парламентам Паўночнай Македоніі.

Раней прэзідэнт Паўночнай Македоніі Стэва Пандароўскі заявіў, што працэс ратыфікацыі сяброўства ў NATO павінен скончыцца ў сакавіку.

12 красавіка ў Паўночнай Македоніі пройдуць датэрміновыя парламенцкія выбары, таму было прынятае рашэнне прагаласаваць за ратыфікацыю да іх правядзення.

Варта адзначыць, што сярод краін NATO гэты пратакол яшчэ не ратыфікаваны Іспаніяй, і таму Паўночная Македонія не змагла ўступіць у NATO летась.

Беларускае Радыё Рацыя