Паўстануць пікеты праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода



Пікеты ў 5-6 кропках Берасця літаральна цягам некалькіх дзён абяцаюць паставіць праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода.

Яны падалі дакументы на рэгістрацыю чатырох кандыдатаў у дэпутаты, – распавёў адзін з прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат Аляксандр Кабанаў:

– На дадзены момант я так прадказаць выразна не магу, але тады мы зможам, акрамя таго, што збіраемся на плошчы і ходзім маршам (шматлікія людзі ведаюць з чым гэта звязана), агучваць у пікетах вельмі многія моманты, таму што ў СМІ іх няма, у асноўным толькі ў інтэрнэце.

Цягам збору подпісаў і агітацыі актывісты плануюць яшчэ больш прыцягнуць увагу людзей да шкоднай вытворчасці. Яны перакананыя, што так можна дагрукацца да чыноўнікаў і спыніць будаўніцтва завода каля Берасця.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце