Павал Севярынец: Госпад вынес прысуд рэжыму!



27 сакавіка ў дзень вызвалення з ізалятара Павал Севярынец выступіў перад аршанцамі.     

Павал Севярынец сказаў: Усе гэтыя акцыі павінны выліцца ў салідарнасць. Салідарнасць – гэта тое, чаго баіцца ўлада. Народ прыняў лозунг „Жыве Беларусь”! Госпад вынес прысуд гэтаму рэжыму!

27 сакавіка Паўла Севярынца  ў Воршы вывезлі з ізалятару на вакзал, адкуль Павал патэлефанаваў маці, якая сустракала яго ля ізалятара на Энгельса. Маці і актывісты паехалі за Паўлам Севярынцам. 

У 17.00 а Чырвонаармейскай 13 адбылася запланаваная прэзентацыя двюх кніг Паўла Севярынца па гісторыі Хрысціянскай дэмакратыі

Павал Севярынец быў затрыманы ў Воршы 12 сакавіка за ўдзел у акцыі недармаедаў, асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Беларускае Радыё Рацыя