Павел Коваль: Чым Пуцін адрозніваецца ад Гітлера?



Госць нашага эфіру дэпутат польскага Сойму, намеснік старшыні соймавай камісіі замежных спраў Павел Коваль.

РР: Учора вы назвалі Пуціна ваенным шаленцам.

А чым ён адрозніваецца ад Гітлера ў 1939 годзе? Мы не хочам гэтага ўсвядоміць, бо лічым, што гэта небяспечна для нас. Дзесьці ў душы шмат палітыкаў лічыць, што ён з’яўляецца звычайным дыктатарам, які напаў на суседнюю краіну. Ён з’яўляецца ваенны шаленцам, стараецца пачаць вялікую вайну, таму гэта нагода ўсім мабілізавацца. Гэта нейкая вайна, якая дзесьці далёка, гэта вайна, гэта наша справа.

РР: Што значыць успрыняць гэта сур’ёзна і адказна?

– Адказна, гэта значыць ужыць усе магчымыя інструменты, каб затрымаць Пуціна. Трэба ўдарыць санкцыямі ў яго, яго набліжаных. Калі гэтых санкцый будзе недастаткова, то ўводзіць чарговыя. Трэба падтрымаць украінцаў, каб у іх была зброя і аснада, каб яны змагаліся як найдаўжэй. Кожны дадатковы дзень змагання ўкраінцаў захоўвае нашую бяспеку. Падтрымаць украінцаў таксама палітычна, каб яны ведалі, што змогуць далучыцца да NATO Еўрапейскага Звязу. Усё гэта сёння абавязкова.

РР: Ці мы ў бяспецы?

– Мы ў бяспецы ў такім сэнсе, што сёння ў Варшаву ці ў Беласток не едуць расейскія танкі. Мы ў небяспецы, бо пад пагрозай нашыя электрастанцыі, інфраструктура, якая можа падвергнуцца кібератакам, якія адыгрываюць вельмі важную ролю ў сучасных войнах. Усё гэта абсалютна актуальна, таму ніхто не можа спаць спакойна і думаць, што гэта адбываецца дзесьці далёка, а ў нас усё ў парадку, бо гэта не так.

Цалкам гутарку слухайце з далучаным файле.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]