Павел Крутуль пра захоп самалёту: Гэта тэрарызм



У Польшчы справа Рамана Пратасевіча таксама стала даволі гучнай. Дэпутат Сейма ад Падляшскага ваяводства Павел Крутуль выказаўся пра затрыманне самалёта з блогерам:

– Гэта ненармальна, калі перахопліваюць самалёт і садзяць у аэрапорце Менску, калі да літоўскай прасторы застаецца некалькі дзясяткаў кіламетраў. Гэта было зроблена, каб затрымаць людзей, якія знаходзіліся на борце. Гэты самалёт быў зарэгістраваны ў Польшчы. Гэта ненармальна, нельга так паступаць нягледзячы на тое, з якой краіны гэты самалёт. Гэта тэрарызм, нельга так рабіць. Тым больш, што гэта робяць улады краіны. Падымаюць узброены да зубоў МіГ-29 і садзяць самалёт, каб арыштаваць беларускіх апазіцыянераў. У 21-м стагоддзі гэта цяжка сабе ўявіць.

Павел Крутуль актыўна падтрымлівае беларускую грамадзянскую супольнасць у Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя