Павел Латушка: Улады Беларусі пагражаюць фізічнай расправай



Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павел Латушка сцвярджае, што атрымліваў пагрозы ад Аляксандра Лукашэнкі і абяцанні «асабіста задушыць рукамі». Паводле палітыка, Лукашэнка звяртаецца да спецслужбаў, былых чыноўнікаў і крымінальных «аўтарытэтаў» для змагання з апазіцыяй за мяжой.

Вось што сам Латушка распавёў тэлеканалу «Настоящее время» пра пагрозы яму і іншым апазіцыянерам:

— За апошнія некалькі месяцаў я налічыў больш за 20 рознага віду пагрозаў, звязаных з патэнцыйным фізічным гвалтам або смерцю на мой адрас, якія мелі публічны і непублічны характар. Адзін з прыкладаў — гэта калі падчас адной з маніфестацыяў у Варшаве я накіроўваўся ад Палаца навукі і культуры ў бок амбасады Беларусі, да мяне падышоў малады чалавек і сказаў, што не раіць мне хадзіць на акцыі, маніфестацыі ў сувязі з тым, што я павінен баяцца ўдару ў спіну нажом.

На гэтым тыдні было апублікавана відэа тэлеканалам СТВ, нацыянальным тэлеканалам Беларусі, — дзе пад песню, якая праслаўляе Сталіна, гаворыцца аб тым, што «Сталін здасца для вас вельмі мяккім», паказваюцца фатаграфіі Ціханоўскай, Латушкі і іншых дзеячоў беларускіх дэмакратычных сілаў. І як раз у гэтай песні даецца пасыл аб фізічнам гвалце.

Пагрозы паступалі з вуснаў намесніка дзяржсакратара Рады бяспекі генерала Арчакова, намесніка міністра ўнутраных справаў Карпянкоў, ды ад самога Лукашэні ў публічнай прасторы.

Беларускае Радыё Рацыя