Павел Латушка: Большасць беларусаў – за еўрапейскі выбар



„Беларускае грамадства змянілася, яно гатовае далучыцца да сям’і дэмакратычных і свабодных краін”, — заявіў польскі прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі на канферэнцыі Каліноўскага ў Еўрапарламенце. Польшча, па яго словах, застаецца „на баку дэмакратычнай Беларусі”, і беларускія дэмакраты могуць разлічваць на яе падтрымку. „Выратаванне Украіны будзе сігналам Беларусі, што змены магчымыя”, — дадаў Маравецкі.

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка гаварыў падчас свайго выступу пра тое, што большасць беларусаў выбірае еўрапейскі шлях развіцця.

Большасць беларусаў супраць вайны, за еўрапейскі выбар, а не „рускі мір”, – дадаў Павел Латушка, спасылаючыся на дадзеныя сацыялагічных апытанняў.

[manual_related_posts]