Павел Латушка: Лукашэнка сам сябе заганяе ў кут, выхаду з якога не будзе



Для ўдзелу ў вучэннях «Саюзная рашучасць 2022» на тэрыторыю Беларусі прыбыла каля 30 тысяч ваеннаслужачых Расейскай Федэрацыі, як дапаўненне да 100 тысяч салдат, якія стаяць на мяжы Расеі з Украінай.

Кажа кіраўнік Антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка з нагоды пачатку беларуска-расейскіх вучэнняў:

– Лукашэнка ўсе гэтыя тыдні пастаянна ўбівае ў нашую свядомасць жахлівае слова «вайна». Але ён выдатна ведае, што ніхто з суседзяў не мае ніякіх агрэсіўных намераў у адносінах Беларусі. Нам вядома, што ЗША, у асобе памочніка дзяржсакратара Карэн Донфрыд, паведаміла Уладзіміру Макею пазіцыю, што на выпадак агрэсіі і правакавання канфлікту рэжым сутыкнецца з жорсткімі санкцыямі. Аналагічнай пазіцыяй прытрымліваецца і Еўразвяз. Лукашэнка выкарыстоўвае прыём «надзімання шчок». А насамрэч ён пешка ў вялікай гульні. Яму адведзеная роля выканаўцы, а не кіраўніка. Ён сам сябе заганяе ў той кут, выхаду з якога ў яго ўжо не будзе.

Расейска-беларускія вучэнні пачаліся, як і планавалася, 10 лютага. Пасля манеўраў, як запэўніваюць у Крамлі, расейскія войскі пакінуць Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]