Павел Латушка: Мы салідарныя з украінскім народам



Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка выступіў з заявай:

– Першае, трэба адзначыць, што Пуцін патэлефанаваў Лукашэнку і фактычна скаардынаваў, папярэдзіў яго пра дзеянні, агрэсію ў адносінах да Украіны, нашай суседкі. Усю адказнасць за дзеянні супраць Украіны будзе несці і Аляксандр Лукашэнка – ваенная хунта, якая ўтрымлівае сёння ўладу ў нашай краіне. Мы вельмі рашуча выступаем супраць акту ваеннай агрэсіі Расейскай Федэрацыі ў адносінах да Украіны. Мы салідарны з украінскім народам, мы падтрымліваем у гэты гістарычны момант украінцаў. Украіна сёння змагаецца не толькі за сваю тэрыторыю, але таксама за свабоду для ўсёй Еўропы.

Беларускі народ ніколі не ваяваў супраць украінскага народу і мы супраць вайны. Дыктатар Лукашэнка стаў саўдзельнікам той агрэсіі, якая зараз ажыццяўляецца на нашых вачах супраць Украіны. Лукашэнка прадставіў тэрыторыю Беларусі для расейскіх войскаў, якія адцягнулі значныя сродкі і сілы Украіны ў гэты важны момант для абароны іх тэрытарыяльнай цэласнасці. Мы разлічваем на тое, што дыктатар Лукашэнка і яго ваенны рэжым таксама будуць прыцягнуты да міжнароднай прававой адказнасці за дзеянні, якія парушаюць міжнароднае права. Усе дэмакратычныя сілы Беларусі будуць дабівацца гэтага.

Я магу гарантаваць, што Народнае антыкрызіснае ўпраўленне будзе дабівацца, каб адпаведная адказнасць наступіла ў адносінах да Лукашэнкі. Мы падтрымліваем Украіну. Слава Украіне! Жыве Беларусь! Сёння адбываецца цывілізацыйны выбар, у тым ліку для нас, для беларусаў. Пытанне нашай дзяржаўнасці і суверэнітэту – гэта гістарычны момант. Таксама стаіць перад намі, ці мы хочам жыць у суверэннай краіне, дзе выконваюцца правы чалавека, свабоды чалавека, альбо ў дзяржаве, якая сама вырашае ўнутраную і знешнюю палітыку?! Ці стаць сатэлітам Расейскай Федэрацыі?! Нам таксама трэба быць гатовымі бараніць нашу незалежнасць. Вось такую заяву мы апублікавалі зараз ад імя Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]