Павел Латушка: Рэжым Лукашэнкі згубіў кантроль над тэрыторыяй Беларусі



„Рэжым Лукашэнкі згубіў кантроль над тэрыторыяй Беларусі,” – кажа ў чарговым звароце кіраўнік Народнага Антыкрызіснага Упраўлення Павел Латушка, які названы „Пра пагрозу незалежнасці Рэспублікі Беларусь”.

«Рашэнне пра размяшчэнні расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца неправамерным у сувязі са стратай легітымнасці з 5 лістапада 2020 году,” – кажа Павел Латушка.

– Дзейнасць рэжыму, які дазволіў нарасціць прысутнасць ваеннага кантынгенту Расеі ў нашай краіне, стварылі перадумовы для здзяйснення акта агрэсіі ў адносінах Украіны з тэрыторыі Беларусі. А гэта можа нанесці катастрафічную шкоду ў адносінах паміж беларускім і ўкраінскім народамі. Народнае Антыкрызіснае Упраўленне заяўляе пра недапушчальнасць ваеннай агрэсіі з тэрыторыі Беларусі. Мы заклікаем дэмакратычныя краіны свету заявіць пра непрызнанне Лукашэнкі, як гэта ўжо зрабілі Еўрапарламент, Францыя і іншыя краіны свету.

Кіраўнік НАУ звярнуўся таксама да камандзіраў узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь: „Гэтак званыя супольныя вучэнні ствараюць беспрэцэдэнтную напругу ў рэгіёне. Адкажыцеся ад выканання злачынных загадаў, патрабуйце ад расейскіх калег пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Памятайце, што вы прысягалі на вернасць беларускаму народу”, – сказаў Павел Латушка.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]