Павел Латушка заявіў пазіцыю НАК па рэферэндуме



Паводле Паўла Латушкі, найперш трэба спыніць рэпрэсіі, дамагчыся вызвалення палітвязняў і правядзення новых выбараў.

Таксама неабходна дамагчыся непрызнання за Лукашэнкам права на правядзенне рэферэндуму, прызнання рэферэндуму несапраўдным галасамі саміх грамадзян або далейшых санкцый у выпадку правядзення рэферэндуму.

Таксама ён выказаўся пра пагрозу незалежнасці, якую нясуць расейскія войскі ў Беларусі:

– Адносна прысутнасці расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі. Народнае антыкрызіснае кіраванне лічыць знаходжанне ўзброеных сілаў Расейскай Федэрацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якое ўзгоднена з не легітымнай уладай Беларусі,  парушэннем Міжнароднага права. У цяперашняй сітуацыі знаходжанне расейскіх войскаў утвараюць пагрозу ваеннага канфлікту з суседзямі Беларусі, а таксама пагрозу страты суверэнітэту Беларусі.

НАК патрабуе завесці крымінальную справу за злачынствы супраць чалавецтва, катаванні, забойствы, захоп самалёта. 

Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў прадставілі стратэгію і план дзеянняў падчас абвешчанага Лукашэнкам рэферэндуму. Канферэнцыя праходзіць у Вільні пад назвай «Рэферэндум, да якога мы гатовыя».

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]