Павел Сапелка: Галасы беларускіх грамадзянаў, якія жывуць за мяжой, улічаны не будуць



Па-за межамі краіны ўчасткаў для галасавання на рэферэндуме не будзе — так заявіла Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі.

“Выбарчы кодэкс такую магчымасць не выключае”, — каментуе юрыст “Вясны” Павел Сапелка. Але тут ёсць істотная асаблівасць:

– Такое рашэнне не дазволіць некалькім дзясяткам тысяч беларускіх грамадзянаў выказаць сваё меркаванне на рэферэндуме. Тым больш што трэба ўважаць, што ёсць праблемы, звязаныя з перасячэннем мяжы. Не кожны цяпер можа, нават з улікам эпідэміялагічных перашкод, ездзіць туды і назад толькі для таго, каб удзельнічаць у рэферэндуме. Гэта азначае, што некалькі дзясяткаў тысяч галасоў будуць згублены.

Назіраць за рэферэндумам у Беларусі запрасілі місіі СНД (Садружнасці незалежных дзяржаў) і ШАС (Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва). Але па папярэдняй практыцы было заўважана, што назіральнікі ад СНД былі не вельмі аб’ектыўнымі і не заўважалі сур’ёзныя парушэнні ў правядзенні выбараў у Беларусі, заўважае Павел Сапелка. Місію АБСЕ беларускія ўлады не запрасілі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]