Павел Сапелка: Рэжым помсціць і карае тых, хто прымусіў яго нейкі час дрыжаць



“Рэжым помсціць і карае тых, хто прымусіў яго нейкі час дрыжаць”, – так юрыст “Вясны” Павел Сапелка пракаментаваў прысуд па “справе Ціханоўскага”.

– Да гэтага часу, калі мы бачылі такія пакаранні, у адносінах да гэтых жа блогераў у памеры 3 – 6 гадоў пазбаўлення волі, то мы сціскалі зубы і казалі, што гэта жахліва, гэта кепска. Але мы разумелі, што праз нейкі час мы ўбачым гэтых людзей. 18 гадоў пазбаўлення волі – гэта той тэрмін, які для некаторых можа стаць уласна пажыццёвым.

Ад 14 да 18 гадоў калоніі – у  Гомелі 14 снежня быў абвешчаны прысуд шасці палітвязням: Сяргею Ціханоўскаму, Ігару Лосіку, Мікалаю Статкевічу, Уладзіміру Цыгановічу, Арцёму Сакаву і Дзмітрыю Папову.

Беларускае Радыё Рацыя