Павел Севасцьян: Беларусь становіцца таталітарнай краінай



12 красавіка ў Шклове быў затрыманы кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Затрыманне лідара БНФ пракаментаваў кіраўнік Слонімскай арганізацыі партыі БНФ Павел Севасцьян.

Ён, у прыватнасці, сказаў:

Рэпрэсіі, якія коцяцца па краіне з шэрагам арыштаў апазіцыйных дзеячаў, у тым ліку старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва, накіраваны на тое, каб знішчыць у Беларусі грамадзянскую супольнасць і іх структуры. Таму гэта ціск не толькі на яго, але і на ўсю партыю БНФ. Рэжым распачаў рэпрэсіі нават супраць тых, хто імкнуўся і спрабаваў неяк дагрукацца да іх у пытаннях нацыянальнай бяспекі. Але, на жаль, і ён трапіў «пад прэс» дзяржаўнай машыны. Па краіне нахабным чынам ідзе зачыстка прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, рэпрэсуюцца ўсе актыўныя грамадзяне. Таму  Беларусь становіцца таталітарнай краінай.

Беларускае Радыё Рацыя