Павел Севярынец: Патрабуем спынення пераследу прафсаюзных актывістаў



Прадстаўнікі вядучых дэмакратычных партый і арганізацый Беларусі патрабуюць спынення пераследу дэмакратычных прафсаюзаў. Такая заява прагучала на круглым стале ў Менску, які быў праведзены ў сувязі з затрыманнямі і допытамі кіраўнікоў прафсаюзу РЭП ў Менску і Беларускага незалежнага прафсаюза ў Салігорску.

Па словах сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, на круглым стале дамоўлена аб пачатку сумеснай кампаніі салідарнасці з незалежнымі прафсаюзамі:

– Мы прынялі зварот. Мы вызнаем, што гэтая справа – палітычная. Патрабуем ад еўрапейцаў паставіць умовай дыялога з рэжымам Лукашэнкі – вызваленне ўсіх палітвязняў і спыненне палітычных рэпрэсій. Мы заклікаем да салідарнасці беларускі народ.

Зварот будзе шырока распаўсюджаны ў бліжэйшы час. Акрамя таго, удзельнікі круглага стала дамовіліся працягнуць кансультацыі аб сумеснай акцыі пратэсту супраць палітычнага пераследу прафсаюзаў, – падсумаваў вынікі круглага стала Павел Севярынец.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя