Павел Севярынец сабраў аншлаг у Гомелі



На сустрэчу з прэтэндэнтам на ролю адзінага кандыдата ад апазіцыі ў Грамадска-палітычны цэнтр па вуліцы Палескай прыйшло больш за 80 чалавек.

Грамадзяне, праслухаўшы выступ сустаршыні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, задалі мноства пытанняў пра эканамічную і палітычную сітуацыю ў краіне. Аднак больш за ўсё прысутных хвалявала праблема стратэгіі прыхільнікаў пераменаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах. Павел Севярынец прапанаваў сцэнар змагання з выбарчымі фальсіфікацыямі:

– Калі застанецца Ярмошына на чале Цэнтрвыбаркама, калі застануцца фальсіфікатары, якія фальсіфікавалі ўсе выбары апошнія 25-ць гадоў, калі Лукашэнка скажа, што ён гатовы ісці, мы пачынаем мірныя пратэсты. Не пасля таго, як адбылася так званая выбарчая працэдура і плошча пасля выбараў на наступны дзень – гэта ўжо потым. Ламаць сцэнар фальсіфікацыяў трэба адразу, як толькі скажуць, што ў нас будуць выбары.

Павел Севярынец заяўляе, што ў выпадку ўзнікнення неабходнасці правядзення масавых акцый пратэсту ў яго ёсць папярэднія дамоўленасці адносна каардынацыі дзеянняў з прадстаўнікамі “Еўрапейскай Беларусі” і Міколам Статкевічам, а таксама іншымі дэмакратычнымі структурамі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя