Павел Усаў: Круглы стол Лукашэнку не патрэбны



«Круглы стол Аляксандру Лукашэнку не патрэбны», – выказаў меркаванне ў нашым эфіры палітычны эксперт Павел Усаў.

Ідэя круглага стала прагучала ў час асабістай сустрэчы галоўнага рэдактара газета «Народная воля» Іосіфа Сярэдзіча з кіраўніком дзяржавы. Яе падхапілі прадстаўнікі некаторых апазіцыйных партый, перакананыя, што варта абмяркоўваць пытанні эканамічнага крызісу і знешніх пагроз для Беларусі. Палітычны аналітык Павел Усаў скептычна ставіцца да ідэі, што Аляксандр Лукашэнка сядзе за стол перамоваў з апазіцыяй.

— Ніякіх перамоваў з апазіцыяй весці ён не будзе, бо беларуская сістэма, у прыватнасці беларускі прэзідэнт, не знаходзіцца ў настолькі цяжкім становішчы, каб пра нешта дамаўляцца з апазіцыяй. З іншага боку, сама апазіцыя знаходзіцца ў абсалютна разбітым стане і не з’яўляецца нейкім уплывовым акторам. Увогуле нельга нават казаць, што ў Беларусі існуе апазіцыя як кансалідаваная сіла. 

Паводле Паўла Усава, гэтую думку Аляксандр Лукашэнка толькі пацвердзіў падчас апошняй так званай «вялікай размовы», калі ён падкрэсліў, што «пятую калону» туды не запрашаў.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя