Павел Усаў: Практычных вынікаў ад візіту чакаць цяжка



Візіт тэхнічны, практычных вынікаў ад яго чакаць цяжка, – так пра візіт дэлегацыі Еўрапарламента ў Беларусь сказаў у нашым эфіры палітычны аналітык Павел Усаў. Афіцыйныя СМІ са спасылкай на дэпутатаў паведамляюць, што дэлегацыя Еўрапарламента прыехала азнаёміцца са многімі пытаннямі, „каб выбудоўваць лепшыя адносіны з Беларуссю”.

Гэты візіт варта разглядаць у межах своеасаблівага прарыву беларускай дыпламатыі на Захад. Але ёсць іншыя аспекты, на якія сваю ўвагу звяртае палітолаг Павел Усаў.

– Тое, што мы бачым такую памяркоўную рэакцыю на гэты візіт з боку ўладаў Беларусі – гэта фактычна натуральна. Акрамя паляпшэння палітычных адносінаў усё ж такі для Беларусі важна мець нейкія эканамічны дывідэнты, інвестыцыйныя праекты. А гэта пакуль, безумоўна, перспектыва вельмі далёкая. Бо наўрад ці яны вераць у тое, што Беларусь – гэта дэмакратычная краіна, што ў Беларусі адбываюцца нейкія змены ў эканоміцы ці ў палітыцы.

Еўразвяз гатовы рызыкаваць палітычным іміджам, пра гэта кажа Павел Усаў, але ў Еўразвязе не гатовыя рызыкаваць грашыма і ўкладаць іх у Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя