Пентагон гатовы перакінуць у Еўропу 8,5 тысяч вайскоўцаў



Пентагон павысіў гатовасць войскаў праз сітуацыю вакол Украіны, заявіў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны ЗША Джон Кірбі.

«Частку войскаў у ЗША прывялі ў стан павышанай гатовасці», — сказаў Кірбі.

Гаворка ідзе пра 8,5 тысяч вайскоўцаў, якіх ЗША гатовыя перакінуць у Еўропу. Але пакуль што пастановы аб іх разгортванні не было, дадаў прадстаўнік Пентагона.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]