Перамог кандыдат “супраць усіх”



У Гомелі на ўчастку №8 па Гомельскай Сельмашаўскай акрузе перамог кандыдат “Супраць усіх”.

Гомельская Сельмашаўская акруга адметная тым, што тут знаходзіцца прадпрыемства па вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі і машын Гомсельмаш. Адным з кандыдатаў на дадзенай акрузе быў намеснік дырэктара ідэалагічнай працы Гомсельмашу Віталь Шылаў. Падчас датэрміновага галасавання ён перамог з вялікім адрывам. Аднак у дзень галасавання за ідэолага прагаласавала 129 чалавек, а супраць усіх – 131.

Юлія Сівец, Беларускае Радыё Рацыя.