Пераслед польскай меншасці ў Беларусі абмяркуюць на сесіі Еўрапейскай рады



Улады Беларусі польскую нацыянальную меншасць бяруць у закладнікі. А гэтага нельга дапусціць. Гэта ненармальная сітуацыя, сказаў прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі падчас прэсавай канферэнцыі.

Сёння адбудзецца паседжанне Еўрапейскай рады міністраў і там гэта пытанне паўстане. Кажа Матэвуш Маравецкі:

– Сёння падчас паседжання Еўрапейскай рады гэтая тэма будзе абавязкова паднятая. Таксама мы прапануем нашым літоўскім і латвійскім партнёрам пэўныя абмежаванні, якія датычацца патоку тавараў, каб улады Беларусі наўпрост адчулі, што змаганне з палякамі такім спосабам недапушчальнае. Мы адкажам на гэту сітуацыю не толькі дыпламатычнымі крокамі, не толькі заклікамі і пратэстамі, але і канкрэтнымі эканамічнымі крокамі.

У той жа час, як заяўляе польскі прэм’ер-міністр – буларускія улады павінны апамятацца і не прыняняць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і польскай нацыянальнай меншасці. Еўропа павінна на гэта больш канкрэтна рэагаваць, кажа кіраўнік польскай выканаўчай улады.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Adam Guz