Ператрус у бацькоў блогера Аляксандра Кабанава, дзе сам блогер – невядома 



У бацькоў блогера Аляксандра Кабанава ў вёсцы Зубачы Бярозаўскага раёна адбыўся ператрус. Ператрус праводзілі міліцыянты Драгічынскага РАУС.  У іх  тры дні перад гэтым знаходзіўся Кабанаў у ізалятары часовага ўтрымання. Куды яго таемна перавезлі з ізалятара часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Берасця, дзе нібыта праводзілі дэзінфекцыю.

Міліцыянты бацькам не прадставіліся, ператрус учынілі заўзята, потым далі Кабанаву падпісаць нейкую паперу. Таблетак для хворага страўніка Кабанаву дома ўзяць не дазволілі, як і паразмаўляць з бацькамі. На пытанне блізкіх, куды павязуць іх сына, сказалі – у Менск. 

Але пакуль Аляксандра Кабанава, які адбывае 15-суткавы арышт, няма ні ў Цэнтры выканання пакарання, ні на Валадарцы ў Менску. Паводле блізкіх, бачна, што Аляксандр пачувае сябе не вельмі добра. Ён нядаўна перанёс CAVID-19 і  яму патрэбныя добрыя ўмовы для аднаўлення здароўя. Усім вядома, што ў міліцэйскіх ізалятарах яго можна толькі страціць, а не набыць.

Пошукі блогера працягнуцца 26-га чэрвеня.

Беларускае Радыё Рацыя