Першая сустрэча Зяленскага і Пуціна (фота)



У Парыжы 9 снежня прайшла сустрэча кіраўнікоў Расеі, Украіны, Францыі і Нямеччыны, прысвечаная ўрэгуляванню ваеннага канфлікту ў Данбасе. На саміце ў „нармандскім фармаце” упершыню асабіста сустрэліся прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

У час знаёмства кіраўнікі дзвюх дзяржаў паціснулі адзін аднаму рукі. Пасля саміту Зяленскі і Пуцін правялі двухбаковыя перамовы, якія доўжыліся паўгадзіны.

Беларускае Радыё Рацыя

фота ЕРА