Першы вывазны рэйс з іракскімі мігрантамі адправіўся з Менска



Фотаздымкі з пасадкі на рэйс з’явіліся ў сацыяльных сетках мігрантаў. Па звестках іракскіх дыпламатаў, на яго зарэгістраваўся 431 чалавек. Прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант заявіла, што Менск пакінулі 374 мігранты. Агулам у Беларусі, паводле Эйсмант, каля сямі тысяч мігрантаў. Каля мяжы Беларусі з Польшчай канцэнтруецца сама меней дзве тысячы мігрантаў. Раней паведамлялася, што колькасць мігрантаў, якія праз Беларусь і Польшчу дабраліся да Нямеччыны, набліжаецца да дзесяці тысяч.