Першыя персанальныя змены ў кабінеце новага прэм’ер-міністра Польшчы



Ёанна Копцінска (Joanna Kopcińska) стала новым прэс-сакратаром ураду прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага, кіраўніком Палітычнага кабінета (Gabinetu Politycznego) стаў Марэк Сускі (Marek Suski), а кіраўніком канцылярыі прэм’ер-міністра стаў Міхал Дворчык замест Бэаты Кэмпы.

Гэта першыя персанальныя змены ў кабінеце новага прэм’ер-міністра Польшчы.