Петэр Юнге-Вентруп: трэба правесці сустрэчу ў Трасцянцы для урэгулявання канфлікту ва Украіне



Прадстаўнікі нямецкай грамадзянскай супольнасці прапануюць правесці неафіцыйную сустрэчу ў Трасцянцы з мэтай урэгулявання канфлікту ва Украіне.

З такім зваротам на святкаванні 20-годдзя Міжнароднага адукацыйнага цэнтра ў Менску выступілі лідары Дортмундскага цэнтра і былы прэм’ер зямлі Брандэнбург Маціас Плацэк.

Паводле дырэктара Дортмундскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра Петэра Юнге-Вентрупа, найлепшай нагодай для сустрэчы стане адкрыццё 3 мая 2015 года мемарыяльнага комплексу на месцы лагера смерці Трасцянец, што пад Менскам.

 – У наступным годзе мы будзем адзначаць 70-ці годдзе вызвалення Еўропы ад фашызму. Мы прапануем грамадзянскай супольнасці, як тут на Усходзе, так і на Захадзе Еўропы, і асабліва мы заклікаем палітыкаў, адказных дзяржаўных асобаў, сустрэцца тут. 

На думку аўтараў звароту, сапраўднае ўрэгуляванне ваеннага канфлікту магчыма не па дамове палітыкаў, а толькі на ўзроўні грамадскіх супольнасцяў краін, што зараз знаходзяцца ў стане вайны – Расеі і Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя