Пікет супраць вандалізму ў Курапатах прайшоў у Брусэлі



У акцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі буларускай эміграцыі, паведаміў старшыня  Беларуска-Еўрапейскага задзіночання Зміцер Піменаў. Ён быў галоўным арганізатарам пікета, а таксама адмысловай імшы, якая  напярэдадні прайшла ў Антверпене.

“Беларусы у Бельгіі маліліся, каб Госпад Бог дараваў Беларускі Народ за гвалт над Святым Крыжам. У ім вінаваты кожны, хто прывёў гэту сістэму да ўлады! І вінаваты кожны, хто заняў нейтральную пазіцыю, калі рабілі гвалт над тымі, хто змагаўся за Волю Народа. Таксама вінаваты кожны, хто і сёння лічыць, што гэта справа яго не тычыцца, бо ён атэіст. Гвалт над Крыжом -гэта гвалт над гісторыяй і будучыняй!”- лічыць спадар Піменаў.

Фота : Зміцер Піменаў